Перейти к основному содержанию
Требуемые условия завершения

Варкшоп у Вільнюсе для стваральні_ц кантэнту


Варкшоп у Вільнюсе для стваральні_ц кантэнту 
«Інклюзіўныя тэксты: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць»

Крызісныя часы робяць уразлівымі ўсё больш шырокія групы беларускага грамадства і адначасова вядуць да змяншэння іх прысутнасці ў медыя. Каб шукаць шляхі для змянення гэтай сітуацыі, мы запрашаем усіх, хто стварае кантэнт пра людзей, правесці разам 23-24 кастрычніка (чацвер-пятніца) на інтэрактыўным варкшопе ў Вільнюсе.

На ім вы не толькі даведаецеся, але і паспрабуеце на практыцы розныя крэатыўныя падыходы інклюзіўнай працы з тэкстамі для якаснага вяртання ў медыйную прастору «нябачных» людзей з уразлівых груп. Разам мы будзем распрацоўваць рэальныя крокі да інклюзіі, якія могуць зрабіць усе, незалежна ад сферы дзейнасці і даступных ім рэсурсаў.

Мінімум тэорыі і шмат сумеснай працы дапамогуць разабрацца ў тэме як тым, хто не мае досведу працы ў сацыяльнай журналістыцы, так і тым, хто хоча пашырыць свае кампетэнцыі ў гэтым кірунку. 

 

Дата і час

23-24 кастрычніка 10:00–16:00.

 

Месца

цэнтр Вільнюса.

Што вас чакае?

  • Прыклады. Даведаецеся на канкрэтных прыкладах з досведу эксперта_к, як выкарыстанне дыскрымінацыйнай лексікі і акцэнтаванне ўвагі на асаблівасцях людзей вядзе да абвастрэння праблемы сацыяльнай ізаляцыі. Абмяркуеце, як гэта ўплывае на журналісцкую працу і давер да СМІ і НДА.
  • Эксперымент. Адшукаеце новыя падыходы да пераадолення стэрэатыпаў у фармаце Living Labs: не толькі праз выбар тэм і ракурс падачы інфармацыі, але і праз падбор карэктнай лексікі і тону камунікацыі.
  • Практыка. Паспрабуеце інструменты, якія дапамагаюць развіваць адчувальнасць да мовы варожасці і дыскрымінацыі, падвышаюць якасць тэкставага кантэнту.
  • Бонус. Атрымаеце тэхнікі інтэрв’ю, якія дапамагаюць раскрыць герояў і гераінь праз канцэпцыю people-first language, а таксама чэк-лісты для стварэння інклюзіўных гісторый і базу спасылак на карысныя рэсурсы.
pic #4

Абавязковая рэгістрацыя!

Папярэдняя рэгістрацыя адкрытая да 28 верасня ўключна.

Зарэгістравацца

Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 3 кастрычніка ўключна. Дакладнае месца і праграму варкшопа мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю і адбор. 

Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне. 

Хто праводзіць?

Варкшоп правядзе медыяэкспертка з 25-гадовым досведам працы ў беларускай сацыяльнай журналістыцы. Некалькі гадоў запар яна была лідэр-трэнеркай Школ сацыяльнай і канструктыўнай журналістыкі, ладзіла аўтарскія курсы і трэнінгі для трэнер_ак краін Усходняга партнёрства па інклюзіўнай журналістыцы. З’яўляецца прадукт-мэнэджаркай электроннага дапаможніка «Медыярашэбнік пра розных людзей».  




Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Па ўсіх пытаннях датычных рэгістрацыі і правядзення варкшопа звяртайцеся на пошту info@theothersby.org з адпаведнай пазнакай у тэме ліста.

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!