Перейти к основному содержанию
Требуемые условия завершения

Зрабі ўразлівасці сваёй сілай

 

12-17 студзеня 2026
Вільнюс, Літва

Иллюстрация для школы "Базовый минимум"

Заяўкі прымаюцца
да 30 лістапада ўключна!

Падаць заяўку

Гэта школа для цябе, калі

Ты — малад_ая беларус_ка і зараз жывеш у Еўропе
Ты пачынаеш свой
шлях у актывізме
Табе не ўсё
роўна
Ты шукаеш
аднадум_ак

Смела падавайся, калі пазнеш сябе хаця б у двух пунктах:

Важна:

  • ★ Табе не трэба мець досвед у актывізме
  • ★ Табе не трэба быць упэўненым/упэўненай у сваіх ідэях
  • ★ Табе не трэба быць гатовым/гатовой да вялікіх праектаў
  • ★ Галоўнае — тваё жаданне і адкрытасць да новага

Агульная інфармацыя

📅

Даты:

13–16 студзеня 2026 (4 поўныя дні)

🚌

Дні заезду і ад'езду:

12 і 17 студзеня

📍

Месца правядзення:

Вільнюс, дакладнае месца будзе паведамлена адабраным удзельні_цам пасля пацверджання ўдзелу

💬

Працоўныя мовы:

беларуская і расійская

💸

Самастойная аплата праезду і пражывання

Арганізацыйны ўнёсак 50 еўра

Аргунёсак накіраваны на арганізацыю кава-перапынкаў і харчавання.

💡 Калі гэтыя ўмовы вам не пасуюць, мы можам прапанаваць вам частковае ці поўнае пакрыццё выдаткаў, а таксама замену арганізацыйнага ўнёску на валанцёрскую дапамогу. Мы прытрымліваемся інклюзіўнага падыходу і хочам забяспечыць роўны доступ да адукацыйных магчымасцяў. Калі табе патрэбна падтрымка — пазнач гэта ў форме рэгістрацыі.

Тэмы, з якімі мы будзем працаваць

😳 Асабістыя межы і самаразуменне

  • Што такое асабістыя межы і чаму яны важныя
  • Як разумець і паважаць свае і чужыя межы
  • Як межы звязаныя з роўнасцю і інклюзіяй

👻 Уразлівасць і прывілеі

  • Як уразлівасць можа стаць крыніцай сілы
  • Што такое прывілеі і як іх заўважаць
  • Як разуменне гэтых тэм дапамагае будаваць больш справядлівае грамадства

🎉 Мова і камунікацыя

  • Чаму людзі не прымаюць іншыя меркаванні
  • Што такое “спіраль маўчання” і як яна ўплывае на грамадства
  • Карэктная лексіка і мова варожасці
  • Што такое негвалтоўная камунікацыя і калі яна не працуе

🙂 Правы чалавека і роўнасць

  • Правы чалавека як аснова роўнасці
  • Розныя падыходы да роўнасці
  • Як гэта ўсё працуе на практыцы

Кожны дзень будзе напоўнены:

  • Практычнымі практыкаваннямі
  • Групавымі абмеркаваннямі
  • Рэфлексіяй і абменам досведам

А вечарам — магчымасць:

  • Паглядзець фільм
  • Паўдзельнічаць у творчай майстэрні
  • Пазнаёміцца бліжэй з іншымі ўдзельні_цамі

За апошні дзень мы разам:

  • Распрацуем уласныя ідэі
  • Створым план дзеянняў
  • Атрымаем зваротную сувязь і падтрымку для далейшых крокаў

Хто праводзіць школу?

Нашая каманда:

Больш за 10 гадоў вопыту ў правядзенні адукацыйных праграм Эксперты і эксперкі ў сферы правоў чалавека, роўнасці і інклюзіі Практыкі з досведам рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў Прафесійныя фасілітатары і трэнеры

Марина Штрахова - тренерка Школы

Марына Штрахава

сузаснавальніца арганізацыі «ІншыЯ», амбасадарка скразных каштоўнасцяў, трэнерка нефармальнай адукацыі
Дмитрий Радзиевский - тренер Школы

Зміцер Радзіеўскі

сузаснавальнік і дырэктар арганізацыі «ІншыЯ», мэнаджар адукацыйных праектаў, трэнер нефармальнай адукацыі
Тут кто-то еще появится

Імя хутка з'явіцца!

Досвед хутка з’явіцца!

Твой шлях у Школе роўнасці і інклюзіі

(студзень – красавік 2026)

1️⃣ Знаёмімся | да 30 лістапада
  • Ты падаеш заяўку да 30 лістапада ўключна
  • Пры неабходнасці мы звяжамся з табой для кароткай гутаркі, каб удакладніць матывацыю ці тэхнічныя моманты
  • Разам пераканаемся, што гэта тое, што ты шукаеш
2️⃣ Рыхтуемся | да 12 снежня
  • Мы паведамім табе пра вынікі адбору не пазней за 12 снежня
  • Адкажам на ўсе пытанні
3️⃣ Віртуальная сустрэча | снежань
  • Сустракаемся анлайн у сярэдзіне снежня, каб убачыць адны адных і пачаць знаёміцца
  • Распавядзем падрабязней пра праграму і трэнер_ак
4️⃣ Сустракаемся | 12–17 студзеня
  • 12 студзеня: прыезд і знаёмства за кавай
  • 13–16 студзеня: чатыры насычаныя дні школы, занятасць — поўны дзень з 10:00 да 19:00
  • 17 студзеня: развітваемся (але не надоўга!)
5️⃣ Працягваем анлайн | студзень–люты
  • Сустракаемся ў відэачаце
  • Дзелімся першымі ідэямі
  • Абмяркоўваем планы
6️⃣ Ствараем | люты–сакавік
  • Распрацоўваем і рэалізуем уласныя ініцыятывы
  • Атрымліваем індывідуальную падтрымку ментар_ак
  • Дзелімся досведам з іншымі ўдзельні_цамі
7️⃣ Святкуем | красавік 2026
  • Анлайн-выпускны
  • Прэзентацыі вашых дасягненняў
  • Планаванне далейшых крокаў
На кожным этапе мы побач і гатовыя дапамагчы!

Як будзем вучыцца?

Нашы фарматы працы

  • ✦ Інтэрактыўныя практыкаванні: гуляем у гульні, якія дапамагаюць зразумець, як працуе грамадства
  • ✦ Групавыя дыскусіі: абмяркоўваем важныя тэмы ў бяспечнай прасторы
  • ✦ Форум-тэатр: будзем разбіраць рэальныя сітуацыі і шукаць рашэнні праз тэатральныя практыкі
  • ✦ Прагляд і абмеркаванне фільмаў: глядзім моцныя фільмы і абмяркоўваем іх без цэнзуры
  • ✦ Планаванне дзеянняў: распрацоўваем канкрэтныя крокі для рэалізацыі вашых ідэй

Як мы працуем

  • ✦ Малыя групы для глыбокіх абмеркаванняў
  • ✦ Практычныя заданні замест лекцый
  • ✦ Абмен досведам і ідэямі
  • ✦ Прастора для нефармальных зносін
  • ✦ Падтрымліваючая атмасфера
  • ✦ Індывідуальныя і групавыя анлайн-сустрэчы пасля афлайн-кампаненту

Што далей?

🎓 Анлайн-лекцыі пра праектны падыход і/або на тэмы, найбольш цікавыя группе

Для ўсіх, хто будзе зацікаўлены ў стварэнні ўласнага праекта, прадукта ці мерапрыемства, мы прапаноўваем анлайн-сустрэчы да канца зімы. Разам з эксперт_камі вы даведаецеся пра праектны падыход, планаванне дзейнасці, складанне бюджэту і створыце сваю першую ўласную праектную прапанову.

💬 Індывідуальныя кансультацыі з ментар_камі для абмеркавання вашых ініцыятыў

Цягам лютага і сакавіка нашы ментар_кі будуць суправаджаць вас ў працэсе стварэнні вашых праектаў, каб узмацніць іх.

🚀 Магчымасць рэалізаваць свае ідэі з нашай падтрымкай

Мы прапаноўваем шэраг рэсурсаў для рэалізацыі вашых праектаў.

📜 Атрыманне сертыфікатаў

Пасля поўнага прахаджэння курса, рэалізацыі праекта і паспяховай здачы справаздачы вы атрымаеце сертыфікат аб адукацыі і рэалізацыі праекту!

🤝 Далучэнне да супольнасці аднадумцаў

Пасля праграмы вы станеце часткай нашай сеткі алюмні з доступам да мерапрыемстваў, нетворкінгу і магчымасцяў для супрацы. Супольнасць выпускніц і выпускнікоў — гэта прастора для ўзаемнай падтрымкі і далейшага развіцця.

Найбольш папулярныя пытанні

АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ
Ці ёсць арганізацыйны ўнёсак? Што ён пакрывае?

Так, удзел у школе патрабуе ўнясення арганізацыйнага ўнёску ў памеры 50 еўра. Гэты ўнёсак накіраваны на пакрыццё часткі выдаткаў на харчаванне падчас асноўнай праграмы.

Аднак ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю на пакрыццё праезду, пражывання ці арганізацыйнага ўнёску ў выпадку складанай фінансавай сітуацыі. Для гэтага неабходна адзначыць патрэбу ў падтрымцы падчас запаўнення заяўкі і аргументаваць яе. Колькасць стыпендый абмежаваная.

Ці кампенсуюцца выдаткі на праезд удзельні_цам не з Вільнюса?

Не, арганізатары не забяспечваюць ні праезд, ні пражыванне.

Аднак ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю на пакрыццё праезду, пражывання ці арганізацыйнага ўнёску ў выпадку складанай фінансавай сітуацыі. Для гэтага неабходна адзначыць патрэбу ў падтрымцы падчас запаўнення заяўкі і аргументаваць яе. Колькасць стыпендый абмежаваная.

Як адбіраюцца ўдзельнікі і ўдзельніцы?

Мы звяртаем увагу на:

  • Матывацыю і зацікаўленасць у тэме роўнасці і інклюзіі
  • Гатоўнасць вучыцца і дзяліцца досведам
  • Жаданне ўносіць змены ў сваё асяроддзе
  • Разнастайнасць групы (мы імкнёмся сабраць людзей з розным досведам і бэкграундам)

Важна ведаць: няма "правільных" і "няправільных" адказаў. Адказвайце шчыра, гэта заўсёды прывыблівае!

Наяўнасць арганізацыйнага ўнёску не ўплывае на вынікі адбору. Аднак калі вы запытваеце поўнае пакрыццё выдаткаў (уключаючы праезд, пражыванне і арганізацыйны ўнёсак), верагоднасць станоўчага рашэння можа быць ніжэйшай у параўнанне з кандыдат_камі, якім патрэбна частковая ці мінімальная падтрымка. Гэта звязана з абмежаванасцю стыпендыяльнага фонду. Але мы ўсё роўна разглядаем усе заяўкі і імкнёмся знайсці магчымасці для ўдзелу матываваных кандыдат_ак.

Ці трэба мець папярэдні досвед/веды?

Не, школа створана менавіта для пачаткоўцаў. Галоўнае - ваша матывацыя і жаданне вучыцца!

Наколькі бяспечна дзяліцца асабістай інфармацыяй?

Мы забяспечваем поўную канфідэнцыйнасць удзелу. Удзел на самом трэнінгу можа быць ананімны. Вы самі вырашаеце, якой інфармацыяй дзяліцца. Вашыя дадзеныя будуць апрацоўвацца згодна з Палітыкай прыватнасці.

Што калі я не змагу прыехаць на ўсе дні?

Поўны ўдзел у праграме з'яўляецца неабходнай умовай. Калі ў вас ёсць асаблівыя абставіны, давайце абмяркуем іх індывідуальна.

Як будзе арганізаваны праезд?

Мы дапамагаем з планаваннем маршруту да Вільнюса і назад. Купляем для вас квіткі на аўтобус, цягнік - ад вас не патрабуецца дадатковых укладанняў.

Мы НЕ кампенсуем выдаткі на летакі.

Мы НЕ зможам кампенсаваць выдаткі на ваш асабісты транспарт, калі вы вырашыце прыехаць на асабістым аўтамабілі.

Пры неабходнасці дапамагаем з афармленнем візы // Мы не аказваем візавую падтрымку

У мяне няма візы. Ці магу я ўдзельнічаць?

На жаль, не, мы не аказваем візавую падтрымку.

Гэта бяспечна? Як вы працуеце з дадзенымі ўдзельні_ц?

Бяспека і канфідэнцыяльнасць удзельнікаў з'яўляюцца для нас прыярытэтам. Мы збіраем толькі тыя дадзеныя, якія неабходны для арганізацыі праграмы і камунікацыі з удзельнікамі. Усе дадзеныя збіраюцца і апрацоўваюцца згодна з нашай Палітыкай прыватнасці.

ПОБЫТ І ЛАГІСТЫКА
Як будзе арганізавана харчаванне?

Падчас 4 дзён асноўнай праграмы арганізатары забяспечваюць поўнае харчаванне, уключаючы абеды, вячэры і кава-перапынкі. Выдаткі на харчаванне ўключаны ў арганізацыйны ўнёсак.

Мы ўлічваем індывідуальныя патрэбы ў харчаванні (вегетарыянства, веганства, алергіі, рэлігійныя абмежаванні і г.д.) Пасля пацвярджэння вашай заяўкі мы звяжамся з вамі, каб абмеркаваць вашы патрэбы ў харчаванні.

Ці будуць фота/відэа?

Фота і відэа робяцца толькі са згоды ўдзельні_ц. Вы можаце адмовіцца ад фота/відэафіксацыі.

Дзе будзе праходзіць школа?

Гэта будзе камфортнае памяшканне ў цэнтры Вільнюса. Дакладны адрас мы паведамім пасля пацвярджэння ўдзелу.

ПРАГРАМА І ПАДТРЫМКА
Колькі доўжыцца школа?

Адукацыйныя заняткі доўжацца 4 дні, з 13 па 16 студзеня (аўторак - пятніца). Заняткі будуць ісці прыкладна з 10:00 да 19:00. 12 і 17 студзеня - дні прыезду і ад’езду. У іх не запланавана заняткаў і агульных сустрэч. Таксама ў дні прыезду не запланавана дадатковага харчавання.

Што калі я не змагу ўдзельнічаць ва ўсіх практыкаваннях?

Усе актыўнасці добраахвотныя. Вы самі вырашаеце ўзровень свайго ўдзелу. Заўсёды ёсць магчымасць узяць перапынак. Мы робім праграму гнуткай, і гатовы да зменаў, якія будуць патрэбны групе.

На якой мове будзе праводзіцца школа?

Працоўныя мовы: беларуская і расійская. На гэтых мовах размаўляюць нашыя трэнер_кі. Вы можаце выкарыстоўваць любую з гэтых моў. Мы не забяспечваем пераклад паміж гэтымі або іншымі мовамі.

Што будзе пасля афлайн-школы?

Анлайн-сустрэчы па праектнаму мэнэджмэнту

  • Анлайн-сустрэчы для абмеркавання вашых ініцыятыў
  • Індывідуальныя кансультацыі з ментар_камі
  • Магчымасць далучыцца да супольнасці выпускні_ц
  • Пасля рэалізацыі праекту і запаўнення справаздачу ў вас будзе магчымасць атрымаць сертыфікат
Ці трэба мець гатовую ідэю праекта перад школай?

Не, гэта абсалютна не абавязкова! Калі ў вас ёсць ідэі - выдатна, яны могуць стаць добрым падмуркам. Калі ідэй няма - не хвалюйцеся, мы дапаможам іх знайсці падчас школы. Часам "чысты аркуш" - гэта нават лепш.

Што наконт рэалізацыі праекта пасля школы?

Рэалізацыя праекта не з'яўляецца абавязковай умовай, але мы вельмі спадзяемся, што школа натхніць вас на дзеянні!

Для гэтага мы забяспечваем:

  • Індывідуальнае ментарства
  • Анлайн-кансультацыі
  • Падтрымку супольнасці
  • Дапамогу ў планаванні і рэалізацыі

Засталіся пытанні?

Вы заўсёды можаце:

  • Напісаць нам у Telegram @theothersby_org
  • Адправіць пытанне на email: info@theothersby.org
  • Пазначыць свае пытанні ў форме заяўкі

Не адкладай на потым тое, што можа змяніць цябе сёння →

Падаць заяўку да 30 лістапада
Последнее изменение: пятница, 14 ноября 2025, 18:32